Мінчанка атрымала траўму падчас экскурсіі па храме. Язык царкоўнага звона адарваўся і трапіў ёй у галаву
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Турыстка з Мінска атрымала траўму падчас наведвання Свята-Міхайлаўскай царквы ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, паведаміла прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

Свято-Михайловская церковь в агрогородке Лясковичи Петриковского района. Фото: ГКСЭ
Свята-Міхайлаўская царква ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Фота: ДКСЭ

Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада мінулага года. Падчас экскурсіі 54-гадовая жыхарка Мінска сказала, што хоча на свае вочы ўбачыць, як звоняць у званы. Яе праводзілі ў званіцу. У момант звону язык аднаго са званоў адарваўся і трапіў жанчыне ў галаву.

Судова-медыцынская экспертыза заключыла, што мінчанка атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце кароткачасовага разладу здароўя. Па факце траўмавання жанчыны праводзіцца праверка.