Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  5. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  6. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  7. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  8. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  9. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  12. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  13. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
Читать по-русски


/

На наступным тыдні ў Варшаве адбудзецца сустрэча ў фармаце «Веймарскага трохвугольніка плюс», у якой акрамя міністраў замежных справаў Францыі і Германіі возьмуць удзел кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сібіга і новая кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, перадае «Польскае радыё».

Варшава. Фото Pixabay.com
Варшава. Фото: pixabay.com

На сустрэчы будуць абмяркоўваць вайну ва Украіне. Паводле Сікорскага, «Варшава стане месцам самых важных перамоваў пра гэты крызіс». Так кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў журналістам тэлефонную размову прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з канцлерам ФРГ Олафам Шольцам, якая адбылася ў пятніцу.

Сікорскі дадаў, што Шольц у размове з Пуціным прадставіў пазіцыю, якая супадае з польскай, і адзначыў, што рашэнні наконт Украіны не могуць прымацца без яе ўдзелу.

Што абмяркоўвалі Пуцін з Шольцам

Як паведаміла прэс-служба Крамля, размова адбылася з ініцыятывы нямецкага боку.

Пуцін адзначыў, што ўмовы магчымага мірнага пагаднення «павінныя ўлічваць інтарэсы Расійскай Федэрацыі ў сферы бяспекі, зыходзіць з новых тэрытарыяльных рэалій, а галоўнае — ліквідаваць першапрычыны канфлікту».

Паводле яго, вайна стала вынікам «шматгадовай агрэсіўнай палітыкі NATO», скіраванай на стварэнне на ўкраінскай тэрыторыі «антырасійскага плацдарма пры ігнараванні інтарэсаў нашай краіны ў сферы бяспекі і знявазе правоў рускамоўных жыхароў».

Як на гэта адрэагаваў Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы размову канцлера Германіі з прэзідэнтам Расіі, заявіў, што гэты крок можа стаць штуршком для наступных размоваў з Уладзімірам Пуціным, але «Мінска-3» не будзе і Украіне патрэбны рэальны мір.

«Пра адну з сённяшніх навін. Канцлер Шольц казаў мне, што збіраецца патэлефанаваць Пуціну. Званок Олафа, на маю думку, — гэта скрыня Пандоры. Зараз могуць быць іншыя размовы, іншыя званкі. Проста шмат словаў. І гэта менавіта тое, чаго Пуцін даўно хоча: яму вельмі важна аслабіць яго ізаляцыю, ізаляцыю Расіі і весці звычайныя перамовы, якія не будуць нічым завяршацца. Так, як ён дзесяцігоддзямі рабіў. Гэта давала магчымасць Расіі нічога не мяняць у сваёй палітыцы, нічога не рабіць па сутнасці, і акурат гэта і прывяло да гэтай вайны. Разумеем усе гэтыя выклікі цяпер. Ведаем, як дзейнічаць», — сказаў Зяленскі.

Ён заявіў, што «Мінска-3» не будзе, бо Украіне патрэбны рэальны мір.