Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  2. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  5. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  6. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  7. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  8. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  9. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  10. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  11. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
Читать по-русски


Пасажырскі лайнер авіякампаніі Austrian Airlines трапіў пад град падчас прызямлення ў аэрапорце Вены і атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні. Стыхія разбурыла ашалёўку насавой часткі самалёта і пашкодзіла вокны ў кабіне пілотаў, яны пасадзілі самалёт «усляпую». Пра гэта паведамляе Kronen Zeitung.

Фото: X / exithamster
Пашкоджаны градам пасажырскі лайнер авіякампаніі Austrian Airlines. Фота: X / exithamster

«Самалёт Airbus A320, які выконваў рэйс OS434 з Пальма-дэ-Маёркі ў Вену, атрымаў пашкоджанні падчас граду. Лайнер трапіў у навальнічную зону на падыходзе да Вены, якая, паводле экіпажа, не была відаць на метэарадыёлакатары», — растлумачылі пазней у авіякампаніі.

Паводле пасажыраў, «прызямленне прайшло трохі больш бурна, чым звычайна», адчувалася моцная трасяніна, але яны не падумалі, што адбываецца нешта незвычайнае. Аднак пілоты змаглі пасадзіць самалёт без здарэнняў, ніхто не пацярпеў.

Калі пасажыры выйшлі з самалёта, то ўбачылі, што пярэднія шыбы былі выбітыя, а насавая частка наогул адсутнічае — яна проста адарвалася.