Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Большинство людей в мире дышат грязным воздухом. Нормам ВОЗ соответствуют только семь стран
  2. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  3. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  4. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  5. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  6. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  7. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  8. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  9. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  10. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  11. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  14. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  15. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
Читать по-русски


Кіроўца-міжнароднік з Гомеля Яўген Пагарцаў, які падчас працы ў Расіі перанёс інсульт, памёр у бальніцы ў Екацярынбургу. Пра гэта парталу «Праўда Гомель» расказала яго дачка Яўгенія.

Яўген Пагарцаў з жонкай. Фота з асабістага архіва, «Гомельская праўда»

Пасля інсульту, у выніку якога 62-гадовы гамяльчук Яўген Пагарцаў трапіў у бальніцу ў расійскім Екацярынбургу, яму тэрмінова зрабілі аперацыю. Нейкі час мужчына прабыў у коме, быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Дактары працягвалі змагацца за жыццё беларуса, аднак 17 жніўня сваякам паведамілі пра яго смерць.

Як расказала дачка мужчыны Яўгенія, транспартная фірма Dentro, дзе ён працаваў, пагадзілася аплаціць транспартаванне цела дальнабойшчыка на самалёце ў Беларусь. Органы сацыяльнай абароны Гомельшчыны паабяцалі магчымую дапамогу блізкім загінулага.

Нагадаем, Яўген Пагарцаў працаваў кіроўцам-міжнароднікам у расійскай транспартнай кампаніі Dentro, ён выконваў рэйс з Масквы ў Екацярынбург. Падчас разгрузкі яму зрабілася кепска, мужчына перанёс інсульт і быў дастаўлены ў мясцовую гарадскую бальніцу.

Медыкі паведамілі пра тое, што здарылася, яго дачцэ Яўгеніі, якая разам з мужам тэрмінова выправілася на Урал, пераадолеўшы 2500 кіламетраў. На месцы сям’я даведалася, што стан у Яўгена Аляксандравіча стабільна цяжкі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Паводле словаў гамяльчанкі, перад рэйсам у яе бацькі павысіўся ціск, але яго ўсё роўна адправілі працаваць. Пры гэтым беларус у 62 гады не праходзіў ніякіх медыцынскіх абследаванняў, хоць працадаўца мусіў забяспечыць сацыяльнае страхаванне (медстрахоўку, бальнічныя лісты і іншае).